Главная » news
Кастрычнік, 2024 19.09.2024 3 кастрычніка ў 15.00 Таварыства “Беларусь – Балгарыя” праводзіць міжнародны круглы стол па тэме “Беларусь – Балгарыя: захаванне сувязей і агульнай культурнай і гістарычнай спадчыны ва ўмовах рэгіянальных і глабальных выклікаў”. Удзельнікі – сябры Таварыства “Беларусь – Балгарыя” і “Балгарыя – Беларусь” (Сафія).
8 кастрычніка ў 16.00 Таварыства “Беларусь-Германія” запрашае на вечар, прысвечаны 275-годдзю з дня нараджэння класіка нямецкай літаратуры І. Гётэ (на нямецкай мове).
10 кастрычніка ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца адкрыццё Дзён Кубы музычна-літаратурным вечарам “Куба далёкая і блізкая”.
17 кастрычніка ў 16.00 у Доме дружбы ў межах Дзён Кубы адбудзецца пасяджэнне клуба “Дыялог з паслом”. Тэма размовы – “Патрыятычнае выхаванне і захаванне гістарычнай памяці ў кубінскай моладзі”. Госць клуба – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Беларусі – Сант’яга Пэрэс Бэнітэс.
23 кастрычніка ў 16.00 Таварыства “Беларусь-Індыя” запрашае на вечар, прысвечаны 155-годдзю М. Гандзі.
24 кастрычніка ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца працяг першых студэнцкіх чытанняў па кнізе Сі Цзіньпіна “Аб дзяржаўным кіраванні”. Тэма – “Будаўніцтва сацыялістычнай культурнай дзяржавы”.
28 кастрычніка ў 16.00 Таварыства “Беларусь-Турцыя” запрашае на вечар, прысвечаны Дню ўтварэння Турэцкай дзяржавы.
30 кастрычніка ў 16.00 Таварыства “Беларусь-Францыя” запрашае на вечар, прысвечаны 170-годдзю са дня нараджэння французскага паэта Арцюра Рэмбо.
|