18 жніўня ў Доме дружбы адбыўся ўстаноўчы сход па ўтварэнню таварыства дружбы "Беларусь — М'янма".
Старшынёй таварыства была аднагалосна абрана Лазарэвіч Надзея Анатольеўна — старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрну па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці "Беллегпрам".
Новае таварыства ў складзе Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі прызвана спрыяць развіццю двухбаковых культурных сувязей, паглыбленню ўзаемаразумення і супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і М'янмы.

Поделиться: