9 лістапада кіраўніцтва БелТД і БГА "Пародненыя гарады", члены таварыства "Беларусь — Германія" сустрэліся з дэпутатамі ландтагаў, актывістамі федэральнай зямлі Брандэнбург (ФРГ).
На працягу дзесяцігоддзяў актыўныя партнёрскія сувязі звязвалі гарады гэтай зямлі з беларускімі — Франкфурт-на-Одэры і Віцебск, Патсдам і Мінск, акругу Одэр-Шпрэе і Гродзенскі раён, Шторкаў (Марк) і Столін. Гэтыя сувязі былі перапынены па ініцыятыве нямецкага боку. Прадстаўнікі зямлі Брандэнбург прыехалі ў Беларусь з ініцыятывай аднавіць узаемаадносіны ў сувязі з тым, што грамадзяне нямецкіх гарадоў выказваюць незадаволенне такім станам пабрацімства.
Бакі дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве, у тым ліку і аб сумеснай рабоце па падрыхтоўцы чарговай сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Германіі, запланаванай на 2027 г.



