Галоўная Навіны Анонс мерапрыемстваў у Доме дружбы на лістапад 2026 г.

Анонс мерапрыемстваў у Доме дружбы на лістапад 2026 г.

5 лістапада ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца пасяджэнне клуба "Дыялог з Паслом" з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кубы ў Беларусі Сант'яга Перэс Бенітэс. Тэма размовы — "Куба сёння".

12 лістапада ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца вечар, прысвечаны 25-годдзю Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і ўтварэнню Беларускага Цэнтра народнай дыпламатыі ШАС.

16 лістапада ў 12.00 таварыства "Беларусь — В'етнам" праводзіць круглы стол па тэме "В'етнамцы ў Беларусі".

17 лістапада ў 16.00 таварыства "Беларусь — Італія" запрашае на вечар, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння італьянскага паэта Эўджэніа Мантале (на італьянскай мове).

19 лістапада ў 11.00 таварыства "Беларусь — Кітай" завяршае 3-я Студэнцкія чытанні па тэме "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні: стратэгія Кітая ў фармаванні новай архітэктонікі развіцця": апошняе пасяджэнне адбудзецца па тэме "Штучны інтэлект у дзяржаўным кіраванні і дзяржаўнае кіраванне штучным інтэлектам".

24 лістапада ў 16.00 у Доме дружбы пройдзе вечар, прысвечаны творчасці народнага паэта Азербайджана Мамеда Араза, і ўстаноўчы сход па ўтварэнню таварыства дружбы "Беларусь — Азербайджан".

25 лістапада ў 11.00 праводзіцца пасяджэнне Праўлення БГА "Пародненыя гарады" (уваход — па запрашэннях).

26 лістапада ў 16.00 таварыства "Беларусь — Аўстрыя" праводзіць вечар, прысвечаны знакамітым аўстрыйцам (на нямецкай мове).

Поделиться:
Меню