![]() |
![]() |
|
Главная » news
Анонс мерапрыемстваў у Доме дружбы на кастрычнік 2025 г. 26.09.2025 7 кастрычніка ў 14.00 таварыства “Беларусь – Індыя” (на пляцоўцы СШ №86 г. Мінска) праводзіць мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню ненасілля.
8 кастрычніка ў 16.00 таварыства “Беларусь – Італія” праводзіць вечар “Шлях Дантэ: жыццё, творчасць і спадчына вялікага паэта Італіі”, прысвечаны 760-годдзю Дантэ Аліг’еры (н̲а̲ ̲і̲т̲а̲л̲ь̲я̲н̲с̲к̲а̲й̲ ̲і̲ ̲б̲е̲л̲а̲р̲у̲с̲к̲а̲й̲ ̲м̲о̲в̲а̲х̲).
9 кастрычніка ў 16.00 таварыства “Беларусь – Германія” праводзіць вечар, прысвечаны 240-годдзю выдатных нямецкіх збіральнікаў казак, мовазнаўцаў і даследчыкаў народнай культуры – братоў Грым (Якаба і Вільгельма) (̲н̲а̲ ̲н̲я̲м̲е̲ц̲к̲а̲й̲ ̲м̲о̲в̲е̲)̲.
10 кастрычніка ў 15.00 у Доме дружбы адбудзецца пасяджэнне клуба маладых дыпламатаў “Дыялог з Паслом” з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кубы ў Беларусі сп. Сант’яга Перэс Бенітэс.
22 кастрычніка ў 16.00 таварыства “Беларусь – Францыя” запрашае на літаратурны вечар “Знакамітыя літаратары Францыі – юбіляры 2025 года”, прысвечаны 140-годдзю А. Маруа, 145-годдзю Г. Апалінэра і 245-годдзю П.-Ж. Беранжэ.
23 кастрычніка ў 16.00 таварыства “Беларусь – Аўстрыя” праводзіць музыкальны вечар, прысвечаны 200-годдзю Іагана Штрауса-малодшага (у межах святкавання Нацыянальнага дня Аўстрыйскай рэспублікі).
24 кастрычніка ў 15.00 у Доме дружбы адбудзецца вечар, прысвечаны Патрыяршаму Экзарху усяе Беларусі, члену Праўлення БелТД Мітрапаліту Філарэту.
27 кастрычніка ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца канцэрт швейцарскай, італьянскай і беларускай музыкі ў выкананні швейцарскага флейціста і беларускіх музыкантаў.
28 кастрычніка ў 16.00 таварыства “Беларусь – Славакія” запрашае на літаратурны вечар, прысвечаны 210-годдзю з дня нараджэння славацкага пісьменніка, публіцыста, мовазнаўцы Людавіта Веліслава Штура.
|
||


